Бардаўская восень 2010

Адборачны канцэрт конкурснай праграмы фестывалю Бардаўская восень 2010Фестываль “Бардаўская восень 2010” – музычная падзея, якая адлюстроўвае беларускую аўтарскую песню ва ўсіх яе праявах, спалучаючы выступленне сольных выканаўцаў і акустычных гуртоў рознай стылістычнай накіраванасці, у гэтым годзе пройдзе ў 17-ты раз. Сярод імёнаў, якія з году ў год фармуюць накіраванасць фэсту прадстаўнікі самых розных стыляў акустычнай музыкі — Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-orkiestra, Алесь Камоцкі, Віктар Шалкевіч, Лявон Вольскі і акустычны N.R.M., Кася Камоцкая, “Босае сонца”, Таццяна Беланогая, праект “Народны альбом” і інш. Арганізаваная Звязам Беларускай Моладзі (www.sonca.org),

“Бардаўская восень”штогод традыцыйна адбываецца на Беласточчыне (Польшча). Але першая паза-фестывальная падзея, адборачны канцэрт на конкурсную праграму фэста, таксама традыцыйна праходзіць ў Менску. Гэты год не выключэнне — 18 верасня ва ўтульнай піўной “Гісторыі” адбудзецца выступленне акустычных выканаўцаў беларускай песні, якія прадставяць сваю творчасць у якасці канкурсантаў. Разам са слухачамі іх праслухае кваліфікаванае журы, якое абярэ выступоўцаў конкурснай часткі сёлеташняга фэсту. Акрамя новых імёнаў беларускай аўтарскай песні адбудзецца выступ пераможцаў леташняй “Бардаўскай восені” – гуртоў Re1ikt i Alta Mente. Спіс жа выступоўцаў-канкурсантаў дасюль фармуецца, таму ў кожнага акустычнага гурта і аўтара-выканаўцы ёсць магчымасць прадставіць сябе ў конкурснай частцы “Бардаўскай восені 2010”, даслаўшы заяўку на паштовую скрыню фестываля wosien@tut.by (падрабязнасці ўдзелу на старонках інфармацыйнага партнёра “Бардаўскай восені 2010”, музычнага парталу “Тузін гітоў” – music.fromby.net).

Утульная атмасфера беларускай акустычнай музыкі, а таксама найноўшыя і ўжо вядомыя прадстаўнікі дадзенага накірунку, чакаюць сваіх наведвальнікаў у піўной “Гісторыі” а 18-00, 18 верасня. Уваход на канцэрт вольны!

піўная “Гісторыя” (1-шы Загарадны зав. 20, бізнес-цэнтр «Silver Tower», ст.м. «Маладзёжная»).

Папярэдняя замова столікаў і падрабязная інфармацыя:
+375 29 143 21 56, +375 17 256 96 97

Добавить комментарий